Прамая відэатрансляцыя з Будслава

На catholic.by будзе праводзіцца прамая відэатрансляцыя з Будслава.

(магчыма некаторыя пункты праграмы транслявацца не будуць)

1 ліпеня, чацвер

* 13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
* 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Казімір Велікаселец; спеў — пілігрымы)
* 20.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы)
* 21.00 — марыйныя Нешпары (ксяндзы салезіяне)
* 23.00 — святы Ружанец (айцы кармэліты)
* 24.00 — працэсія і святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч; спеў — мінская парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы)

2 ліпеня, пятніца

* 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку (гурт «Небасхіл»; Алеся Унукоўская)
* 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду (перад абразом Маці Божай)
* 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (у базыліцы)
* 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі на польскай мове (спеў — пілігрымы)
* 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бернардыне)
* 07.30 — святы Ружанец (ксяндзы марыяне)
* 08.30 — святая Імша на польскай мове ў базыліцы (цэлебруюць арцыбіскуп Варшаўска-Пражскі Хенрык Хосэр і айцы новапрэзбітэры)
* 10.00 — прэзентацыя Кампендыя ККК на беларускай мове (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і прадукцыі выдавецтва «Про Хрысто»
* 10.30 — святая Імша (цэлебруюць біскупы Беларусі; спеў — хор мінскай архікатэдры «Gloria»).
* Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.
* Гімн Te Deum laudamus.
* 13.00 — святая Імша на польскай мове (біскуп Антоні Дзям’янка).