Прайшла імша Хрызма ў мінскай архікатэдры

1 красавіка 2010 г., у Вялікі чацвер, у мінскай архікатэдры з’ядналіся на малітве святары, законнікі і законніцы, якія працуюць у парафіях Мінскай вобласці. Падчас урачыстай літургіі ў дзень святарства прысутныя душпастыры аднавілі свае абяцанні, складзеныя Богу падчас святарскіх пасвячэнняў. Па традыцыі ў гэты дзень арцыбіскуп асвяціў алей для хворых і кансэкраваў хрызма.

«Год святарства — гэты святы час — заклікае нас да паглыблення нашай рэфлексіі як над самім святарствам, так і над святарскім служэннем», — так распачаў прамову да святароў у Вялікі чацвер Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў цэлебрацыю святой Эўхарыстыі.

catholic.by