Прадстаўнікі розных канфесій Беларусі збяруцца на малітву за адзінства хрысціянаў

18–25 студзеня 2011 г. ва ўсім свеце будзе праходзіць 44 Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Да гэтай малітвы далучаецца і Каталіцкі Касцёл у Беларусі.

У межах тыдня 22 студзеня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) адбудзецца супольная малітва прадстаўнікоў розных канфесій Беларусі. Распачнецца экуменічнае набажэнства ў 19.30.

Сёлета матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў падрыхтаваны хрысціянамі ў Іерусаліме. Дэвізам стануць евангельскія словы з Дзеяў Апосталаў: «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам».

catholic.by

Добавить комментарий