Працэсія Божага Цела ў Мінску пройдзе па раней запланаваным маршруце

Мінгарвыканкам даў згоду на правядзенне эўхарыстычнай працэсіі па цэнтральных вуліцах Мінска. Аб гэтым стала вядома 28 мая 2011 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя душпастыраў і вернікаў сталіцы выказвае ўдзячнасць прадстаўнікам улады за разуменне.


Арцыбіскуп падкрэслівае, што гэты жэст з боку ўладаў паспрыяе кансалідацыі грамадства і дасць магчымасць у малітоўным засяроджанні прайсці ўслед за Езусам Эўхарыстычным, молячыся таксама за нашу краіну.

Працэсія пройдзе 29 мая па традыцыйным маршруце з чатырма прыпынкамі: касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы — Кастрычніцкая плошча – Чырвоны касцёл — архікатэдра.

Добавить комментарий