Пілігрымка Баранавічы–Будслаў знаходзіцца у Паланэчцы

Самая працяглая па часе пілігрымка ў Будслаў вырушыла з Баранавіч 23 чэрвеня 2010 г. Сёлета ў дзевяцідзённым малітоўным шляху прымаюць удзел амаль 100 чалавек з парафій Пінскай дыяцэзіі. Першы прыпынак чакаў пілігрымаў у Паланэчцы (Баранавіцкі заходні дэканат).

Пасля адпачынку напачатку наступнага дня ўдзельнікі малітоўнага падарожжа прынялі ўдзел у святой Імшы ў мясцовым касцёле святога Юрыя. Пасля літургіі ў суправаджэнні дарожнай інспекцыі ДАІ распачаўся далейшы шлях пілігрымаў у Нацыянальны санктуарый у Будславе.

catholic.by