Пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ адбылося ў Бярозаўцы

1 чэрвеня 2010 г. у Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Узначаліў пасяджэнне старшыня Рады дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

У план сустрэчы ўваходзілі наступныя пытанні:
падвядзенне вынікаў сёлетняга ўдзелу ў акцыі «Духоўнае ўсынаўленне» ў паасобных дыяцэзіях. Эфектыўным было адзначана заахвочванне ККББ да ўдзелу ў малітоўнай акцыі за ненароджаных дзяцей, якое прагучала ў пастырскім лісце Канферэнцыі, зачытаным у нядзелю, што папярэднічала ўрачыстасці Звеставання Пана;
арганізацыя душпастырскіх акцый: школа нараджэння ў Бярозаўцы 9–14 ліпеня; курсы-рэкалекцыі для дарадчыкаў сямейнага жыцця і асобаў, якія працуюць ў сямейных кансультацыях;
прадстаўлены і прыняты макет плаката, прысвечанага IV Міждыяцэзіяльнай пілігрымцы сем’яў у Браслаў (Віцебская дыяцэзія);
абмеркаванне спосабаў і магчымасцяў вырашэння праблемы адносна новых метадаў абортаў па жаданні. Адным з такіх спосабаў з’яўляецца заахвочванне моладзі да перадшлюбнай чыстасці, што павінна практыкавацца ва ўсіх школьных і моладзевых цэнтрах;
абмеркаванне актуальнай дзейнасці паасобных дыяцэзій па справах сям’і.

Наступная сустрэча запланавана на 22 верасня гг. і адбудзецца ў Мінску.

Сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ
а. Пётр Фраштэнга OCD

catholic.by