Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

21 чэрвеня 2010 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў новыя прызначэнні ў мінскай, слуцкай і магілёўскай парафіях архідыяцэзіі.

Ксёндз Віталій Маргуноў звольнены з пасады вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве і прызначаны вікарым парафіі Св. Сымона і св. Алены ў Мінску.

Ксёндз Павел Гражуль звольнены з пасады вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве і прызначаны вікарым парафіі Святога Антонія ў Слуцку.

Ксёндз Вячаслаў Дубавец звольнены з пасады вікарыя парафіі Св. Сымона і св. Алены ў Мінску і прызначаны вікарыем парафіі Святога Юзафа ў Рубяжэвічах.

catholic.by