Нарач: конкурс ведаў, прысвечаны святарскаму шляху кардынала Свёнтка

У Год святарства парафія Святога Андрэя, апостала, у Нарачы арганізуе конкурс ведаў для дзяцей і моладзі пад назвай «Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку», прысвечаны святарскаму шляху кардынала Казіміра Свёнтка, арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на пенсіі, Апостальскага Адмiнiстратара Пінскай дыяцэзіі. Конкурс ведаў адбудзецца 27 сакавіка 2010 г.

Гэтаму конкурсу папярэднічаў цыкл катэхез, на якіх дзяцей і моладзь парафіі знаёміліся з самымі яскравымі, цікавымі, а часам і драматычнымі момантамі жыцця кардынала. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы, а абсалютных пераможцаў у сваіх узроставых групах чакае паездка ў Пінск і сустрэча з кардыналам Казімірам Свёнткам. Плануецца, што гэта сустрэча адбудзецца 8 красавіка, калі найстарэйшы іерарх Касцёла ў Беларусі будзе адзначаць 71–ю гадавіну святарства.

catholic.by