Набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыйскіх могілках

Набажэнства Крыжовага шляху, якое з’яўляецца напамінам пра бязмежную міласэрнасць і любоў Збаўцы да грэшнага чалавецтва, напэўна, у кожным з удзельнікаў узрушыла пачуццё жалю за правіны і ўдзячнасць Богу за адкупленне. Звяртаючыся да прысутных, Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў «пакладаць надзею ў крыжы Езуса Хрыста».

Падчас набажэнстваў таксама маліліся за памерлых, пахаваных на Кальварыйскіх могілках, сярод якіх і светлай памяці кс. Альберт Масальскі, былы пробашч парафіі.

У набажэнстве, як і штогод, прынялі ўдзел святары мінскіх парафій, грэка-каталіцкія душпастыры, прадстаўнікі розных касцёльных супольнасцяў, шматлікія вернікі.

Фота кс. А. Амяльчэні

catholic.by