Мітрапаліт Кандрусевіч узначаліць святую Імшу за студэнтаў

28 мая 2010 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) у 18.30 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу ў інтэнцыі студэнтаў, якія рыхтуюцца да сесіі.

Арцыпастыр удзеліць навучэнцам сваё пастырскае благаслаўленне, каб тыя годна перажылі складаны час экзаменаў.

catholic.by