Мітрапаліт Кандрусевіч наведае духоўную семінарыю ў Пінску

1–2 мая 2010 г. Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх сустрэнецца з кіраўніцтвам установы, абмяркуе з імі стан фармацыі да святарства і існуючыя праблемы ў выхаваўча-фармацыйным працэсе. Арцыбіскуп таксама сустрэнецца з семінарыстамі, якія паходзяць з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

1 мая у пінскай семінарыі адбудзецца таксама Дзень адчыненых дзвярэй. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам Contemplata aliis tradere («Дзяліцца з іншымі тым, чым жывеш сам»).

Раніцай 2 мая, у V Велікодную нядзелю, Мітрапаліт узначаліць цэлебрацыю святой Эўхарыстыі ў семінарыйнай капліцы і звернецца да ўдзельнікаў літургіі з Божым словам.

catholic.by