Мінская архікатэдра адзначыла 300-годдзе кансэкрацыі

Катэдра

16 сакавіка 2010 г. архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адзначае 300-годдзе кансэкрацыі. Галоўныя ўрачыстасці з гэтай нагоды адбудуцца 12 чэрвеня.

Касцёл быў заснаваны айцамi езуiтамi 31 лiпеня 1700 г. Яго кансэкрацыю здзейснiў Вiленскi бiскуп Канстанты Казiмiр Бжастоўскi 16 сакавiка 1710 г.

28 красавiка 1798 г. святыні была нададзена годнасць Катэдральнага касцёла. З красавiка 1905 г. пэўны час пробашчам катэдры быў ксёндз Зыгмунт Лазiнскi.

У пасляваенны часы касцёл быў адабраны ў вернікаў i перададзены пад «Дом фiзкультуры». У 1951 г. святыня была цалкам спустошана i перабудавана.

9 снежня 1993 г. паводле пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак мiнскай катэдры быў вернуты католiкам. Рэстаўрацыя святыні шмат у чым была здзейснена дзякуючы намаганням кардынала Казіміра Свёнтка.

21 кастрычніка 1997 г. адбылася ўрачыстая рэкансэкрацыя святыні, у якой прынялі ўдзел 4 кардыналы (у тым ліку — Папскі легат кардынал Эдмунд Шока), 7 біскупаў, каля 100 святароў, а таксама шматлікія вернікі.

catholic.by