Мальтыйскі Ордэн узнагародзіў Пасла Чэшскай Рэспублікі ў РБ Крыжом Вялікага Афіцэра Ордэна «Pro Merito Melitensi»

Мальтыйскі Ордэн узнагародзіў Пасла Чэшскай Рэспублікі ў РБ Крыжом Вялікага Афіцэра Ордэна «Pro Merito Melitensi»

14 красавіка 2010 г. у Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Йіржы Караса Крыжом Вялікага Афіцэра Ордэна «Pro Merito Melitensi». Малітву падчас цырымоніі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які з’яўляецца Манахам Капеланам Суверэннага Рыцарскага Мальтыйскага Ордэна.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, святары, прадстаўнікі дыпламатычных місій і намеснік Міністра замежных спраў Валерый Варанецкі.

На пачатку цырымоніі прагучаў гімн Суверэннага Рыцарскага Мальтыйскага Ордэна і была прачытана малітва на лацінскай мове. Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі ў гэты дзень з удзячнасцю ўзгадаў святой памяці сваіх бацькоў і жонку.

Варта адзначыць, што галоўнымі напрамкамі дзейнасці Мальтыйскага Ордэна, які нарадзіўся ў даўнія часы сярэднявечча і годна працягвае сваю дзейнасць да сённяшняга часу, з’яўляюцца абарона веры і служэнне бедным.

catholic.by