Католікі Гомеля супраць «Бітвы экстрасэнсаў»

17 ліпеня 2011 г. гомельскія католікі далучыліся да новай ініцыятывы міжканфесійнага хрысціянскага аб’яднання. Па розных парафіях вернікі збіраюць подпісы пад зваротам да дырэкцыі беларускага тэлеканала «Лад» з патрабаваннем зняць з эфіру перадачу «Бітва экстрасэнсаў».

«Мы падтрымалі ідэю, гэта даволі разумна і вельмі патрэбна, — адзначае пробашч гомельскай парафіі кс. Славамір Ляскоўскі. — Такога роду перадачы нічому не вучаць, а толькі псуюць людзей, «натхняюць» на злачынствы. Несвядома можна трапіць пад уплыў злога духа, з чаго потым вельмі цяжка выкручвацца. Людзі, якія займаюцца такімі справамі, ніяк не звязаны з Богам. Напаўняць чалавека страхам, падманваць яго ведамі аб будучыні, можа толькі д’ябал».

Як паведамляецца на парафіяльным сайце, збор подпісаў будзе весціся на працягу двух бліжэйшых тыдняў. Нагадаем, раней беларускія вернікі шляхам збору подпісаў дамагліся забароны рэкламы паслуг варажбы на картах таро.

catholic.by 

Добавить комментарий