«Касцёл і дзяржава сёння працуюць разам»

Цэнтральныя ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе штогод збіраюць католікаў з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы. Падрыхтоўка і правядзенне такога маштабнага мерапрыемства адбываецца ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі ўладамі. Рашэнне аб дазволе правядзення ўрачыстасцяў было прынята аблвыканкамам.

З боку ўлады, як паведаміў першы намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Шчэцька, былі прыняты меры па забеспячэнні бяспекі насельніцтва, медыцынскай дапамогі, пражывання, а таксама арганізацыі размяшчэння транспарта.

«Ужо прайшлі тыя часы, калі рэлігія была аддзелена ад дзяржавы. Сёння мы працуем разам. Працуем з Каталіцкім Касцёлам, з Праваслаўнай Царквой. Я б нават сказаў, што мы адно аднаго дапаўняем», — адзначыў Віктар Шчэцька, а таксама дадаў, што «Царква і ўлада сёння працуюць дзеля агульнай мэты — дзеля нашага народа».

catholic.by