Канферэнцыя «Сям’я — супольнасць любові і жыцця» прафесара Яцэка Пулікоўскага праходзіць у Мінску

Яцэк Пулікоўскі ў першую чаргу муж і бацька траіх дзяцей. На працягу 30 год прымае актыўны ўдзел у сямейнай кансультацыі. Разам са сваёй жонкай Ядвігай, выкарыстоўваючы ўласныя веды і досвед, дапамагаюць многім сужэнскім парам у перыяд крызісу, падрыхтоўваюць маладых людзей да стварэння сям’і, праводзяць курсы падрыхтоўкі да шлюбу. Спадар Яцэк вядомы дзякуючы здольнасці перадаваць свае веды ў вельмі дасціпнай форме і з гумарам.


Акрамя таго Яцэк Пулікоўскі — гэта доктар тэнхічных навук, інжынер, выкладчык Познаньскага тэхналагічнага ўніверсітэта, выкладчык Інстытута сям’і пры факультэце тэалогіі Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані. З 2008 года — дацэнт Кафедры будаўнічай механікі Інстытута будаўнічых канструкцый Познаньскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яцэк Пулікоўскі з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг на сямейную тэматыку.

Прапануем вашай увазе некаторыя з тэм, якія закране спадар Яцэк Пулікоўскі:

  • Як знайсці шчасце?
  • Адчуванне шчасця ці сапраўднае шчасце ў жыцці;
  • Быць сабой — прырода чалавека;
  • Развіццё асобы і добрыя адносіны — аснова шчасця ў жыцці;
  • Такія розныя — мужчына і жанчына!
  • Падманлівыя шляхі, якія прапануе «сучаснасць»;
  • Разбуральны ўплыў залежнасцяў (алкаголь, нікацін, наркотыкі і інш);
  • Значэнне сексу на шляху да шчасця — каму верыць, якія абраць прапановы?
  • Як выправіць сужэнскі саюз, адносіны?
  • Роля і значэнне бацькі ў сям’і;
  • Як абараніць дзяцей ад сучасных небяспек?
  • Як выправіць адносіны з дзецьмі?
  • Выхаванне сферы палавой сталасці ў дзяцей і моладзі.

Прапануем вашай увазе расклад сустрэч:

5 лістапада (пятніца)
Сустрэчы Яцэка Пулікоўскага з моладдзю ва ўніверсітэтах Мінска;
19.00 — святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы і сустрэча для ўсіх вернікаў.

6 лістапада (субота)
10.00–13.00 — сустрэча з Яцэкам Пулікоўскім у касцёле святых Сымона і Алены, магчымасць задаць пытанні;
13.00–15.00 — перапынак на абед;
15.00–19.00 — сустрэча з Яцэкам Пулікоўскім у касцёле святых Сымона і Алены, магчымасць задаць пытанні;
19.00 — святая Імша ў касцёле святых Сымона і Алены.

7 лістапада (нядзеля)
09.00 — святая Імша ў касцёле святых Сымона і Алены;
10.00–11.00 — сустрэча з Яцэкам Пулікоўскім у касцёле святых Сымона і Алены, магчымасць задаць пытанні;

Падчас усіх сустрэч будзе магчымасць набыць кнігі аўтара ў перакладзе на рускую мову, такіх як: «Жить в гормонии с человеческой природой», «Стоит быть отцом», «Стоит полюбить тёщу», «Крокодил для любимой» і атрымаць яго аўтограф.

Адказны за сустрэчы і прабыванне Яцэка Пулікоўскага ў Мінску — а. Пётр Антоні Бялевіч ОМІ, душпастыр сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 278 28 75

catholic.by