Фестываль рэлігійнай песні «Птушкай будзь» запрашае да ўдзелу

«Птушкай будзь, імкніся сэрцам да нябёс», — словы гімна фестывалю рэлігійнай песні ў Браславе хутка прагучаць ізноў. 5–6 лістапада 2011 г. санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў запрашае спевакоў і музыкантаў да ўдзелу ў V фестывалі «Птушкай будзь».

За пяць гадоў існавання фестывалю яго ўдзельнікамі былі не толькі прадстаўнікі розных парафій Віцебскай, Гродзенскай дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але і іншых хрысціянскіх канфесій.

Запрашаем салістаў, музыкантаў, музычныя групы, усіх тых, каго Бог адарыў музычнымі талентамі,  каб праз дзяленне памнажаць атрыманыя дары.

Умовы ўдзелу:

  • колькасць удзельнікаў групы і іх узрост не абмежаваныя
  • абавязкова жывы спеў
  • акампанемент дазваляецца, як жывы, так і запісаная фанаграма
  • рэпертуар павінен налічваць 4 песні
  • удзельнік можа належаць да любой канфесіі
  • падаць заяву і  неабходную інфармацыю на ўдзел ў фестывалі трэба не пазней 1 лістапада па тэлефоне:

+375 29 512 17 92     кс. Лешэк Вітвіцкі SDS 

Е-mail.: uladarka@gmail.com

Добавить комментарий