Евангелізацыйны канцэрт супольнасці «Каштоўная пярліна» адбудзецца ў Мінску

У суботу, 10 ліпеня 2010 г., супольнасць «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё» запрашае ўсіх жадаючых на евангелізацыйны канцэрт. Распачнецца выступленне пасля святой Імшы ў 20.30 каля мінскага касцёла св. Сымона і Алены.

Адказнымі за арганізацыю і правядзенне канцэрта з’яўляюцца кс. Ірэнэуш Копач — мадэратар супольнасці «Каштоўная пярліна» ў Беларусі — і Юлія Фралова.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне

+375 29 570 87 48 Юлія

catholic.by