«Цэнтр падрыхтоўкі катэхетаў» аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год

«Цэнтр падрыхтоўкі катэхетаў» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб’яўляе набор навучэнцаў на 2011/2012 навучальны год. Падаваць дакументы неабходна ў курыю (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а) кожны аўторак і пятніцу з 1 чэрвеня па 31 жніўня з 10.00 да 13.00. Заняткі распачнуцца 10 верасня.

Дакументы, неабходныя для паступлення:
заява (напісаная ўласнаручна);
біяграфія (напісаная ўласнаручна);
рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
2 фотаздымкi (3х4);
копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
копiя пашпарта;
медыцынская даведка (форма 086).

Прымаюцца асобы ад 18 да 50 гадоў.
Навучанне працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).
Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу месяца.
Форма навучання — завочная.
Уступны экзамен адбудзецца 3 верасня а 10-й гадзіне ў курыі.

Кантактная інфармацыя:

тэл.: +375 17 203 68 44; + 375 29 616 08 72
e-mail: centrum@catholic.by

 

Добавить комментарий