Аперацыя кардынала Казіміра Свёнтка прайшла паспяхова

Казимир Свентек

21 мая 2010 г., у Мінску ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі кардынал Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi Адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі, перанёс аперацыю пасля пералому шыйкі сцягна. Аперацыя завяршылася каля 10.00 і прайшла паспяхова.


19 мая кардынал, знаходзячыся дома, паламаў шыйку левага сцягна. 20 мая іерарх быў дастаўлены ў мінскую бальніцу. Падчас хірургічнага ўмяшальніцтва, якое праходзіла пад агульным наркозам, была ўстаноўлена металаканструкцыя.

Іерарх прыйшоў да прытомнасці і на дадзены момант знаходзіцца ў рэанімацыі.

На сённяшні дзень беларускі іерарх адзін з двух найстарэйшых кардыналаў у свеце. Найстарэйшымі кардыналамі з’яўляюцца італьянец Эрзільё Таніні (20 ліпеня 1914 г.) і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк (21 кастрычніка 1914 г.).

catholic.by