7 мая ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбудзецца святая Імша

Літургія за ахвяраў спаленай вёскі і ўсіх загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны распачнецца ў 13.00.

Падобная малітва на гэтым сімвалічным для беларусаў месцы пройдзе ў другі раз. Яе ініцыятарам з’яўляецца пробашч лагойскай парафіі кс. Павел Слука. 

Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» знаходзіцца на тэрыторыі Лагойскага раёна. Даехаць да яго можна па шашы Мінск—Віцебск, на 54-ым кіламетры якой устаноўлены ўказальнік «Хатынь». Павярнуўшы ўправа, неабходна праехаць яшчэ 5 кіламетраў.

catholic.by

 

Добавить комментарий