27 чэрвеня распачалася ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў

27 чэрвеня распачалася ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў

27 чэрвеня распачалася ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў. Больш за 300 чалавек з Мінска, а таксама з Нясвіжа, Бабруйска, Гомеля і іншых гарадоў сведчаць такім чынам пра сваю хрысціянскую веру.

Раніцай пілігрымы сабраліся на Святую Імшу у мінскім Архікатэдральным касцёле, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля гэтага арцыпастыр благаславіў удзельнікаў на няпростае падарожжа, акрапіўшы калону асвячонай вадой. А 10-й гадзіне пілігрымы вырушылі ў дарогу. Пілігрымку ўзначаліў пробашч мінскага Архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Антоній Клімантовіч.

Юрый Баркоўскі
RELIGIA.BY