25–31 ліпеня 2010 г. на ўшанаванне памяці сясцёр мучаніц адбудзецца першая пешая пілігрымка Гродна-Навагрудак

Узлюбленая моладзь i дарагія вернікі!
З усяго сэрца запрашаю Вас на першую пешую пілігрымку Гродна-Навагрудак, якая адбудзецца 25–31 ліпеня 2010 г. на ўшанаванне памяці благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. 1 жніўня прыпадае гадавіна расстрэлу благаслаўлёных сясцёр назарэтанак.

У сучасным свеце сям’я перажывае вялікі крызіс, многія з Вас, узлюбленыя вернікі, кожны дзень змагаюцца з цяжкасцямі штодзённага сямейнага жыцця. Благаслаўлёныя мучаніцы аддалі сваё жыццё за жыццё айцоў сем’яў. Сёння мы можам праз іх заступніцтва выпрасіць у Міласэрнага Айца патрэбныя ласкі для нашых сем’яў. Сям’я — аснова кожнага грамадства, пакуль нашы сем’і не будуць месцам любові, супакою і радасці, мы не зможам сказаць, што жывём у здаровым грамадстве.

Няхай благаслаўлёныя сёстры мучаніцы з Навагрудка, спадчына беларускага Касцёла, вучаць нас ахвярнай любові да бліжняга.

Усім удзельнікам пілігрымкі ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч,

Біскуп Гродзенскі