22 мая адбудзецца асвячэнне мінскай капліцы св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ

22 мая 2010 г. у 12.00 адбудзецца асвячэнне мінскай капліцы святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ (мікрараён Кунцаўшчына, вул. Матусевіча, 78а), якое здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты ж дзень вернікі атрымаюць з рук іерарха сакрамэнт канфірмацыі.

Першае набажэнства ў новапабудаванай капліцы адбылося 28 сакавіка гг. у Пальмовую нядзелю. Парафіяй, зарэгістраванай у 2007 г., апякуюцца айцы францішкане, якія шчыра запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у гэтай значнай падзеі ў жыцці маладой парафіі.

catholic.by