15 мая Лучайская парафія святкуе юбілей вяртання касцёла вернікам

Лучайская парафія

15 мая 2010 г. у лучайскім касцёле святога Юды Тадэвуша (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбудзецца вялікая ўрачыстасць — 20-годдзе вяртання касцёла вернікам і 255-годдзе ўтварэння парафіі, а таксама свята св. Андрэя Баболі. Прыняць удзел у гэтай значнай для парафіі падзеі запрашаюцца ўсе, хто меў дачыненне да вяртання і аднаўлення касцёла, а таксама ўсе жадаючыя.

Пачатак святой Імшы ў 16 гадзін. Пасля запланавана канцэртная праграма з удзелам хору шаркаўшчынскай парафіі і цырка «Мара» з Шаркаўшчыны, моладзевага гурта з парафій у Шуміліне і Віцебску, гульні і забавы.

catholic.by