13 красавіка 2010 г. адзначаецца дзевятнаццатая гадавіна ўтварэння Гродзенская дыяцэзія і аб’яднанне Мінскай і Магілёўскай у Мітраполію

13 красавіка 2010 г. адзначаецца дзевятнаццатая гадавіна ўтварэння Гродзенская дыяцэзія і аб’яднанне Мінскай і Магілёўскай у Мітраполію. У гэты дзень у 1991 г. Апостальскай Сталіцай біскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны арцыбіскупам, Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду Еўрапейскай часткі Расіі з сядзібаю ў Маскве. 13 красавіка таксама былі менаваны два біскупы: Казімір Свёнтэк, які быў прызначаны Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Апостальскім Адміністратарам адноўленай Пінскай дыяцэзіі, і Аляксандр Кашкевіч, які быў прызначаны ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі.

Гродзенская дыяцэзія сёння — гэта 189 парафій і 591 тысяча католікаў. Тут дзейнічае Вышэйшая духоўная семінарыя. У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі налічваецца 222 парафіі, 610 тысяч 490 вернікаў.

catholic.by