1 мая 2010 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй (фоторепортаж, видео)

День открытых дверей в Пинской семинарии

1 мая 2010 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Сёлета ён прайшоў пад дэвізам «Contemplata aliis tradere» («Дзяліцца з іншымі тым, чым жывеш сам»). Удзел ў Дні адчыненых дзвярэй прынялі веруючыя, абітурыенты і іх бацькі з шматлікіх парафій з усёй Беларусі.

Перад прысутнымі выступілі з уводнымі словамі кс. рэктар Ян Саламон, а таксама кс. Аляксей Раманчук. Семінарысты паказалі спектакль «Ян Віянэй». Таксама гуртом «Подых Духа» была падрыхтавана музычная праграма.

Пасля адбылася цэлебрацыя святой Імшы ў інтэнцыі бацькоў семінарыстаў (цэлебраваў Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк). Пасля абеду прысутным была прапанавана экскурсія па Пінску.

RELIGIA.BY