Архив автора: UKastiole

350 год абраза маці Божай Кангрэгацкай у Гродна

350 god-kongregation3 жніўня ў Гродна адбылося свята – споўнілася 350 год з моманту знаходжання абраза Маці Божай Кангрэгацкай у Гродна.

За некалькі дзён да святкавання ў гродзенскіх парафіях можна было пачуць і далучыцца да малітваў вернікаў, якія трымалі чаргу, да Маці Божай, а над уваходам у катэдру былі размешчаны сцягі Ватыкана, паведамляе нам спецыяльны карэспандэнт Беларускамоўнага каталіцкага партлау «УКасцёле» у Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, які падчас набажэнстаў апынуўся у г. Гродна, Яўгеній Дудкін. Читать далее

Кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, узначаліць Імшу ў мінскай архікатэдры

Кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, узначаліць Імшу ў мінскай архікатэдрыУ канферэнцыі «Хрысціянская антрапалогія перад выклікам сучаснасці», якая праходзіць у Мінску з 17 па 19 лістапада, прыме ўдзел старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, які паўнамоцна прадстаўляе Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству. 19 лістапада кардынал узначаліць Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

Читать далее

Пераклад Бібліі на беларускую мову – нацыянальны праект

RcqKs8q0lvEБеларусы маюць патрэбу ў адзінай, “нацыянальнай” Бібліі на роднай мове, – упэўнена вядомая навукоўца і бібліст Ірына Дубянецкая. У кастрычніку яна прымала ўдзел у III Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, на якім упершыню была створана секцыя па перакладзе біблійных і літургічных тэкстаў. Навукоўцы з Нью-Йорка, Прагі, Лондана і Мінска абмяркоўвалі праблемы і перспектывы беларускай Бібліі. Яшчэ ў 2010 г. Ірына Дубянецкая спрабавала сабраць разам усіх, хто зацікаўлены ў беларускім перакладзе Святога Пісання. Зацікаўленасць гэта ўзнікла не тры гады таму – існуе яна не адно стагоддзе, але да гэтага часу Беларусь не мае перакладу Бібліі. Атрымалася, што беларуская – амаль адзіная ў свеце мова, якая носіць статус дзяржаўнай, але на якой нельга знайсці сучаснага, якаснага і поўнага Святога Пісання. І гэта нягледзячы на тое, што ў часы Рэфармацыі менавіта беларусы адны з першых пачалі перакладаць Біблію, – патлумачыла доктар філасофіі і доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая. Читать далее